PMID (ад англ.: PubMed Identifier, PubMed ID) — унікальны ідэнтыфікацыйны нумар, які прысвойваецца кожнай публікацыі, апісанне, анатацыя ці поўны тэкст якой захоўваюцца ў базе даных PubMed.
Дапушчаецца адначасовы пошук некалькіх публікацый па іх PMID (з удакладняючым тэгам [pmid]
ці без яго), уведзеным у пошукавы радок PubMed праз прабел — напрыклад,
7170002 16381840
.
Пры адначасовым пошуку назваў публікацый і іншых тэрмінаў выкарыстанне стандартных пошукавых тэгаў PubMed абавязкова: lipman[au] 16381840[pmid]
.
Ідэнтыфікатары PMID, прысвоеныя публікацыям у PubMed, ніколі больш не змяняюцца і не выкарыстоўваюцца паўторна.